ТЫДЗЕНЬ МАЛІТВАЎ АБ ЕДНАСЦІ ХРЫСЦІЯНАЎ – 2024 У гэтым годзе, у рамках Тыдня малітваў аб еднасці хрыс…

ТЫДЗЕНЬ МАЛІТВАЎ АБ ЕДНАСЦІ ХРЫСЦІЯНАЎ – 2024
У гэтым годзе, у рамках Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, асаблівую ўвагу звяртаем на словы з Евангелля паводле Лукі (Лк 10:27):
” Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёю моцаю тваёй, і ўсім розумам тваім, і бліжняга твайго, як сябе самога”.
На самой справе гэта гэтыя словы звяртаюць нашую ўвагу, ставяць нам пытанне пра нашую любоў да Бога і да бліжняга, бліжняга блізкага і далёкага.

Сёння молімся словамі: “Пане, адчыні нышы сэрцы для тых, каго мы не заўважаем”.
Сапраўды патрэбна каб Госпад адчыніў нашы вочы ды нашы сэрцы…

Дзякуй Богу, хрысціяне – у тым ліку хрысціяне ў нашай краіне Беларусі – робяць шмат, каб заўважыць і зарэагаваць на патрэбы бліжніх, патрэбы матэрыяльныя.

Але застаецца шырокае поле, на якім можам паклапаціцца пра духоўныя патрэбы нашых бліжніх, поле на якім можам несці ім Божае Слова. Слова Божае запісанае ў Бібліі, Слова Божае, пра якое мы маем сведчыць нашымі ўчынкамі, справамі…

=Заўтра (21.01.2024) у Каталіцкай Царкве адзначаецца Нядзеля Слова Божага. Гэта чарговая добрая нагода дзякаваць Богу за ДАР Божага Слова, накіраванага да нас, пачынаючы ад Місіі Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода, праз Францішка Скарыну, праз перакладчыкаў і выдаўцаў Святога Пісання ў нашай Краіне.

Экуменічны Стоў Слова Божага багаты – варта, каб мы з яго плённа карысталі. (архім. Сяргей Гаек, МІНСК, Катэдра, 20.01.2024)