НАШЫ АСОБЫ.ВАСІЛЬ СЁМУХА.ЛІТАРАТУРА.18 студзеня – дзень нараджэння беларускага перакладчыка Васіля С…

НАШЫ АСОБЫ.
ВАСІЛЬ СЁМУХА.
ЛІТАРАТУРА.

18 студзеня –
дзень нараджэння беларускага перакладчыка Васіля СЁМУХІ (1936 – 2019).
Нарадзіўся на хутары Ясенец Косаўскага павету. Бацькоў расстралялі фашысты. Выхоўваўся ў цёткі. Скончыў Пружанскую сярэдняю школу. Навучаўся на рамана- германскім аддзяленні філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта. Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве, у газеце “Літаратура і мастацтва”, выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1977 г. Упершыню апублікаваў пераклад у 1959 г. Пераклаў на беларускую мову “Найвышэйшаю песню Саламонаву”, “Біблію”.
Лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Я.Коласа.