НАША ВЕРА.ГІСТАРЫЧНАЯ КНІГА БЕЛАРУСАЎ.”ПРАМУДРАСЦЬ БОЖАЯ”.19 студзеня 1518 г.506 гадоў з дня выхаду …

НАША ВЕРА.
ГІСТАРЫЧНАЯ КНІГА БЕЛАРУСАЎ.

“ПРАМУДРАСЦЬ БОЖАЯ”.

19 студзеня 1518 г.
506 гадоў з дня выхаду пражскага выдання Францыска Скарыны – кнігі “ПРАМУДРАСЦІ БОЖАЙ” (“Премудрости Божией книга”) Уваходзіць у склад Старога Запавету.
Адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі. Тут жа ўказана : “Зупольне выложена на рускый языкъ докторомъ Францискомъ Скорининымъ сыномъ из славного града Полоцька”. Змешчана прадмова, пасляслоўе, а таксама “Молитва Манасии царя иудина его же молящеся къ Господу Богу поименый в неволи Вавилонъской”, тэкст якой у 1574 г. Іван Фёдараў уключыў у склад сваёй Львоўскай “Азбукі”. Кніга “Прамудрасць Божая” набрана пражскім шрыфтам Францыска Скарыны па 22 радкі на паласе. Мастацкая аздоба – гравюра “Дабраславеньне”, 2 застаўкі, канцоўка і 22 ініцыялы. Усяго вядома 10 экзэмпляраў кнігі, з іх поўных 6.

“Дабраславеньне”.
Гравюра з кнігі

#ViktarKaval