Падляшскія мучанікі – гэта 13 сялянаў з уніяцкай парафіі ў в. Пратулін, якія загінулі падчас абароны сваёй веры і сваёй парафіяльнай царквы ад расійскіх войскаў. Іх ахвяра за вернасць царкоўнай еднасці прамаўляе і сёння да іх нашчадкаў, паказваючы, да якіх трагедый можа прывесці людское свавольства і амбіцыі.
Пасля ліквідацыі Уніяцкай Царквы на тэрыторыі Беларусі ў 1839 г. у Расійскай імперыі заставалася апошняя ўніяцкая Холмская епархія, якая ахоплівала тэрыторыю Холмшчыны і Падляшша. Расійскі ўрад праводзіў захады па ліквідацыі і гэтай епархіі. Уніяцкіх святароў прымушалі пераходзіць у праваслаўе, уводзіць абрады паводле маскоўскіх службоўнікаў, а тых, хто на гэта не пагаджаўся, замянялі прысланымі святарамі. Пратэсты вернікаў падаўляліся сілаю. У студзені 1874 г. сутыкненні войска і сялянаў адбыліся ў вёсках Дралёва, Палубічы і Пратулін.
http://www.cssr.by/naviny/128-muchaniki-za-tsarkounuyu-ednasts.html