У НЯДЗЕЛЮ – 21 студзеня 2024, у Ватыкане, на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі”, Папа Францішак абвясц…

У НЯДЗЕЛЮ – 21 студзеня 2024, у Ватыкане, на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі”, Папа Францішак абвясціў у Каталіцкай Царкве спецыяльны ГОД МАЛІТВЫ, які павінен дапамагчы падрыхтавацца да Юбілею 2025 года.
“Прашу вас умацаваць малітву, каб падрыхтавацца добра перажыць гэту падзею ласкі і спазнаць сілу надзеі ў Богу. Таму СёННЯ мы распачынаем ГОД МАЛІТВЫ: гэта значыць год, прысвечаны таму, каб нанова адкрыць вялікую каштоўнасць і абсалютную неабходнасць малітвы: малітвы ў асабістым жыцці, у жыцці Царквы, малітвы ў свеце”, – сказаў Папа. = у МІНСКУ: у ПЯТНІЦУ, 26.01.2024 – на адмысловая Боскай Літургіі ў 18:30 (у храме грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа, вул. Арджанікідзе д. 6) пачынаецца “штотыднёвы ланцух малітвы” (які будзе працягвацца па пятніцам). ЗАПРАШАЕМ.