Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 сакавіка 2024 году на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Сьвяты Айцец Францішак прапанаваў задумацца над важнасьцю цноты разважлівасьці, якая “разам з справядлівасьцю, мужнасьцю і ўстрыманасьцю”, адносіцца да так званых “кардынальных цнот”.
Рымскі Архірэй адзначыў, што разважлівасьць, гэта не баязлівасьць ці асцярожнасьць чалавека, які заўсёды сумняваецца адносна таго, як паступіць. “Першынства разважлівасьці азначае, што дзейнасьць чалавека знаходзіцца ў руках яго розуму і свабоды. Разважлівы чалавек – творчы: ён разважае, ацэньвае, імкнецца зразумець усю складанасьць рэальнасьці і не дазваляе сабе паддацца эмоцыям, ляноце, ціску ілюзій”, – падкрэсьліў Папа, дадаючы, што ў сьвеце, дзе пануе “вонкавасьць, павярхоўныя думкі і банальнасьць дабра і зла, старажытны ўрок разважлівасьці заслугоўвае таго, каб да яго вярнуцца”.
Больш гл. па спасылцы
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2024-03/francishak-bog-zhadae-kab-my-byli-mudrymi-svyatymi.html