26 сакавіка 1896 г. у в. Кудзераўшчына Сакольскага павета Гарадзенскай губерні нарадзіўся а. Казімір…

26 сакавіка 1896 г. у в. Кудзераўшчына Сакольскага павета Гарадзенскай губерні нарадзіўся а. Казімір Кулак, беларускі каталіцкі святар, сакратар Апостальскага візітатара для вернікаў візантыйска-славянскага абраду біскупа Мікалая Чарнецкага.

Вучыўся ў папскім Усходнім інстытуце ў Рыме, дзе ў 1927 г. абараніў доктарскую працу на тэму «Псіхалогія вяртання да каталіцтва Мялеція Сматрыцкага, біскупа Полацкага».

Пад яго кіраўніцтвам у Пінскай семінарыі дзейнічаў гурток «Кола ўнійнае», які аб’ядноўваў 20 чалавек, большасць з якіх былі беларусамі. Яго члены вывучалі гісторыю уніі, папскія энцыклікі, прысвечаныя экуменічнай праблематыцы, абмяркоўвалі шляхі рэалізацыі уніі ў сучасных умовах.