Прызначаны новы біскуп для католікаў візантыйскага абраду ў Балгарыі. =У панядзелак, 8 красавіка 202…

Прызначаны новы біскуп для католікаў візантыйскага абраду ў Балгарыі. =У панядзелак, 8 красавіка 2024 г., Папа Францішак прызначыў айца Петка Валава біскупам епархіі «Св. Яна XXIII» для католікаў візантыйскага абраду ў Балгарыі. =Уладыка-элект Петка Валаў нарадзіўся 8 студзеня 1966 года ў Сафіі. Духоўную фармацыю праходзіў у Грэцкай калегіі ў Рыме, курсы тэалогіі слухаў у Папскім Грыгарыянскім універсітэце і ў Папскай Альфонсіянскай акадэміі, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята маральнай тэалогіі. =Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 11 кастрычніка 1997 г. для епархіі “Св. Ян XXIII”. З 1999 г. быў пробашчам парафіі «Успення Багародзіцы» ў м. Нова-Дэлчава, з 2009 канцлер епархіі, з 2020 г. сакратар Балгарскай між-абрадовай канферэнцыі біскупаў. “На многия леты!” =Айцец Петка Валаў атрымае хіратанію (пасвячоны ў сан біскупа) у бліжэйшыя тры месяцы, пасля чаго возьме на сябе кіраванне епархіяй; Да таго часу цяперашні біскуп Хрысто Пройкаў будзе кіраваць епархіяй як Апостальскі адміністратар “sede vacante”.