+СВЯТА ХРЫСТА ЧАЛАВЕКАЛЮБЦА ў МАЛАДЗЕЧНЕ+ У Нядзелю Тамаша – 7 красавіка 2024 года грэка-каталіцкая …

+СВЯТА ХРЫСТА ЧАЛАВЕКАЛЮБЦА ў МАЛАДЗЕЧНЕ+ У Нядзелю Тамаша – 7 красавіка 2024 года грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне адсвяткавала парафіяльнае свята. =Перад іконай Міласэрнага Хрыста Чалавекалюбца вернікі маліліся за ўсіх парафіянаў – прысутных і адсутных- і за ўсіх жыхароў горада Маладзечна ды наваколля; узгадалі блаславёнага Міхала Сапоцьку, які нарадзіўся ў недалёкай вёсцы Юшаўшчына (побач Забрэззя). =Боскую Літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні протадыякана Вячаслава Гарчакова. =Пасля Літургіі прысутныя выслухалі кароткі канцэрт духоўных песняў у выкананні Сяргея і Кацярыны Раюнцаў з Мінска. =Малітоўная частка свята завяршылася супольным спевам “Хрыстос уваскрос” перад крыжом, што стаіць пры ўваходзе ў парафіяльны храм. =Свята завяршылася супольнай трапезай.