14 красавіка 2024 – Нядзеля Жанчынаў МіраносіцаўСказаўшы міраносіцам “Радуйцеся”, Ты суняў плач прам…

14 красавіка 2024 – Нядзеля Жанчынаў Міраносіцаў

Сказаўшы міраносіцам “Радуйцеся”, Ты суняў плач прамаці Эвы ўваскрасеньнем Тваім, Хрысьце Божа,і апосталам Тваім загадаў прапаведаваць: “Збаўца ўваскрос з магілы.
(Кандак міраносіцаў, Тон 2)

+ + +
Шчыра віншуем ўсіх жанчынаў – верніцаў Хрыста ў БГКЦ, што наведваюць нашыя храмы і капліцы. Дзякуем ім за малітоўную і матэрыяльную падтрымку, за арганізацыйнае служэнне, за клопат аб парафіях.

Малітвамі Усіх Святых Беларускай Зямлі няхай шчодра блаславіць вас Уваскрослы Госпад.

+архімандрыт Сяргей, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі