+Папа Францішак выказаў спачуванне жыхарам Казахстана+=10 красавіка 2024 г. у канцы агульнай аўдыенц…

+Папа Францішак выказаў спачуванне жыхарам Казахстана+
=10 красавіка 2024 г. у канцы агульнай аўдыенцыі Папа Францішак прывітаў тысячы пілігрымаў, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра і заклікаў іх «не забывацца на братоў і сёстраў, якія так шмат пакутуюць з-за канфліктаў». =Папа выказаў так сама спачуванне жыхарам Казахстана, якія пацярпелі ад наймацнейшай за апошнія 70 гадоў паводкі, выкліканай раннім раставаннем снегу. У выніку затаплення каля 90 тысяч жыхароў былі вымушаны эвакуіравацца. “Мы молімся за тых, хто пакутуе ад наступстваў гэтага стыхійнага бедства”, – сказаў Папа.