Калі Майсей вызваліў народ з няволі Егіпта і перавёў яго праз Чырвонае мора, у хвалях якога патанулі…

Калі Майсей вызваліў народ з няволі Егіпта і перавёў яго праз Чырвонае мора, у хвалях якога патанулі войскі фараона, увесь народ заспяваў песню перамогі. Так і мы, атрымаўшы ў хросце адпушчэнне грахоў, павінны аддаць належную падзяку за нябесныя дабрадзействы.

Егіпцяне, якія прыгняталі народ Божы, былі вобразам змроку і ўціску. Таму гэта трапны сімвал грахоў, якія пераследавалі нас, пакуль не патанулі ў хросце.

Вызваленне сыноў Ізраіля і ўвядзенне іх у абяцаную зямлю – гэта вобразнае ўвасабленне таямніцы нашага адкуплення. Праз яе ласка Хрыста асвятляе нас і вядзе да святла нябеснага жылля. Святло гэтай ласкі сімвалізаваў вогненны слуп воблака, які спадарожнічаў габрэям падчас усёй іх вандроўкі. Ён абараняў іх ад начнога змроку і прывёў іх цудадзейнай сцяжынай да абяцанай айчыны.

Св. Беда Вялебны