28 красавіка Царква адзначае памяць св. Кірылы Тураўскага, гонар беларускай зямлі, найбуйнейшага май…

28 красавіка Царква адзначае памяць св. Кірылы Тураўскага, гонар беларускай зямлі, найбуйнейшага майстра слова, выдатнага асветніка, філосафа і прамоўцу, біскупа Тураўскай епархіі, аднаго з высокаадукаванейшых людзей свайго часу.

Кірыла Тураўскі праславіўся як прапаведнік, выдатны майстар урачыстага царкоўнага красамоўства, які горача клапаціўся пра духоўную дасканаласць суайчыннікаў. Ужо ў рукапісным «Саборніку» XIII ст. ён называецца «святым манахам».

Радуйся, блаславёны ойча Кірыла, што заззяў у нашай краіне ясней за промні сонечныя дабрадзейнасцямі і збавеннымі словамі; мудры сярод мудрых, выдатны красамоўца, настаўнік пакаяння; радуйся, ціхае мора розуму, што вуснамі і розумам пацёк услед за Хрыстом. Малі Яго даць душам нашым веліч змілавання.

http://cssr.by/tsarkva/svyatyya/228-turauski.html