Калі Слова насамрэч сталася целам (пар. Ян 1, 14) і мы сапраўды прымаем уцелаўлёнае Слова як спажыта…

Калі Слова насамрэч сталася целам (пар. Ян 1, 14) і мы сапраўды прымаем уцелаўлёнае Слова як спажытак Госпада, дык ці не трэба прызнаць, што сутнасна знаходзіцца ў нас Той, Хто, нарадзіўшыся як чалавек, непадзельна прыняў прыроду нашага цела, аб’яднаў яе са Сваёй вечнай прыродай і ўдзяліў яе ў таінстве Свайго Цела, у якім мы павінны ўдзельнічаць? Так усе мы адзіныя, бо ў Хрысце ёсць Айцец, а Хрыстос ёсць у нас. Ён знаходзіцца ў нас праз сваё Цела, а мы знаходзімся ў Ім. Наша прырода, якая ёсць у Хрысце, ёсць у Богу.

Св. Гілярый