Слова прыняло смяротнае цела, каб яно, стаўшы ўдзельнікам Слова, Якое ўзначальвае ўсё, магло памерці за ўсіх; а дзякуючы Слову, Якое жыве ў ім, засталося непашкоджаным, каб праз ласку ўваскрасення адвесці ад усіх тленнасць.
Слова аддало на смерць прынятае цела як чыстую і беззаганую ахвяру за ўсіх і адразу прагнала смерць ад усіх падобных да Яго.
Божае Слова, Якое пераўзыходзіць усё, прынесла ў ахвяру за ўсіх святыню ўласнага цела і так расплацілася ўласнай смерцю за наш доўг. Такім чынам Божы Сын, аб’яднаны з усімі людзьмі праз падобнае цела, дзеля справядлівасці зрабіў усіх несмяротнымі, дзякуючы абяцанню ўваскрашэння.
Згубная смерць ужо не мае над людзьмі ніякай улады дзякуючы Слову, Якое пасялілася між іх у людскім целе.
Св. Атаназій Александрыйскі