«Госпад кліча кожнага з нас быць будаўнікамі адзінства, і нават калі мы яшчэ не адно, наша недаскана…

«Госпад кліча кожнага з нас быць будаўнікамі адзінства, і нават калі мы яшчэ не адно, наша недасканалая еднасьць не павінна замінаць нам ісьці разам», – сказаў Сьвяты Айцец Францішак 2 траўня 2024 г. Папа Рымскі падкрэсьліў, што адметнасьці не павінны быць перашкодай для таго, каб хрысьціяне бачылі адно ў адным братоў і сясьцёр у Хрысьце, якіх аб’ядноўвае вера ў адзінага Бога і хрост.

Францішак нагадаў, што непаразуменьні ўзьнікалі таксама паміж першымі хрысьціянамі, але яны прыходзілі да прымірэньня і агульных рашэньняў, калі аддавалі першынства Сьвятому Духу. Ён адзначыў, што трэба маліцца і слухаць адно аднаго, спрабаваць зразумець іншага і пытацца ў сябе: ці былі мы паслухмяныя Духу або паддаліся асабістым ці групавым меркаваньням? Ён заўважыў, што «боскай персьпектывай» не зьяўляюцца падзелы і прыпыненьне дыялогу. «Божы шлях вядзе да таго, каб мы яшчэ мацней злучыліся з Госпадам Ісусам, бо толькі ў адзінстве з Ім мы знойдзем поўнае адзінства паміж намі», – сказаў Папа.

Сьвяты Айцец падкрэсьліў тэрміновую неабходнасьць супольнага сьведчаньня пра Хрыста ў сьвеце, пазначаным войнамі, гвалтам і несправядлівасьцю, адзначыўшы, што толькі Хрыстос можа прынесьці сапраўдную надзею і збаўленьне.
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2024-05/pantyfik-svet-paznachany-vojnami-patrabue-svedchannya-pra-hrysta.html