3 траўня 1928 г. Апостальская Сталіца прызначыла а. Фабіяна Абрантовіча экзархам Апостальскага экзар…

3 траўня 1928 г. Апостальская Сталіца прызначыла а. Фабіяна Абрантовіча экзархам Апостальскага экзархата для каталікоў усходняга абраду ў Харбіне. Для працы ў Харбіне а. Абрантовіч і яго супрацоўнікі прынялі візантыйскі абрад.

Кіраваў будаўніцтвам храма ў Харбіне, арганізацыяй і дзейнасцю ліцэя святога Мікалая для юнакоў, канвента ўршулянак для дзяўчат і прытулку сясцёр францішканак для дзяўчынак. Заснаваў у Харбіне манастыр марыянаў, выпускаў газету «Каталіцкі веснік».