Гэта фота старой уніяцкай царквы ў БАБРОВІЧАХ. Вельмі падобна, што ў царскай браме сьвятар, які бла…

Гэта фота старой уніяцкай царквы ў БАБРОВІЧАХ. Вельмі падобна, што ў царскай браме сьвятар, які бласлаўляе вернікаў – гэта а. БАЛЯСЛАЎ ПАЧОПКА. Фота зрабіў кс. Фелікс Драздоўскі, які да 1932 г. служыў у Косаве Палескім.

Фота на сайце, аднак, падпісана так:

1924-1932, Bobrowicze, gm. Święta Wola, pow. Iwacewicze, woj. poleskie, Polska.
Duchowny prawosławny błogosławiący wiernych wewnątrz cerkwi.
Fot. Feliks Drozdowski, zbiory Ośrodka KARTA, Pogotowie Archiwalne [PAF_050], udostęnił Krzysztof Drozdowski.

Вядомы беларускі сьвятар-асьветнік Баляслаў Пачопка служыў у Бабровіцкай уніяцкай парафіі сьв. Яна Багаслова і сьв. мучаніцы Параскевы з 23 жніўня 1926 году да сваёй заўчаснай сьмерці 26 сьнежня 1940 году.

#унія #Баляслаў_Пачопка #Бабровічы