О Андрэю, слаўны браце,
Моц твая змагла ўсіх катаў.
Мучаніцтвам стаўся слаўным,
Што прыняў ты з рук казакаў.
Моц твая змагла ўсіх катаў.
Мучаніцтвам стаўся слаўным,
Што прыняў ты з рук казакаў.
Бог цябе паклікаў з неба,
Каб ты стаў жаўнерам Божым.
І дзеля збаўлення душаў
Кроў сваю ты праліваеш.
Добры пастыр сваёй паствы,
Мужны абаронца праўды.
Тым, што страцілі надзею,
Словы Божыя заносіш.
Шчыры будаўнік адзінства,
З Рымам цесна быў звязаны.
Повяззю любові верных
Ты паміж сабой злучаеш.
Хай Хрысту загучыць слава,
І Айцу, і Духу разам,
Што ў часіну мукі страшнай
Моц вызнаўцам спасылаюць.