Праз некалькі дзясяткаў год пасля мучаніцтва св. Язафата ў Віцебску супольнасць святых мучанікаў за адзінства Хрыстовай Царквы папоўніў святар езуіт Андрэй Баболя, якога, таксама як і св. Язафата, празвалі “душахватам”.
Папа Рымскі Ян Павел II, сёння ўжо сам далучаны да ліку святых, падкрэслiў, што небяспечным з’яўляецца толькi той чалавек, якi заключае саюз з канфармiзмам. А святы Андрэй Баболя ў любых абставiнах умеў быць сведкам евангельскай праўды i таму, нягледзячы на абрадавыя цi культавыя адрозненнi, прыцягваў сэрцы ўсiх, хто хоча быць сведкам Хрыстовай мукi i Яго ўваскрасення.