Вам, прадстаўнікам усіх народаў, гэта значыць Царкве Хрыста, часткам цела Хрыста і самому целу, Яго …

Вам, прадстаўнікам усіх народаў, гэта значыць Царкве Хрыста, часткам цела Хрыста і самому целу, Яго абранніцы, кажа Апостал: «Цярпіце адзін аднаго ў любові, старайцеся захаваць еднасць духа ў саюзе спакою» (пар. Эф 4, 2).

Пабачце, там, дзе наказаў нам цярпець адзін аднаго, паставіў любоў; а там, дзе наказаў імкнуцца да еднасці, згадаў пра саюз спакою. Такім ёсць дом Божы, узнесены з жывых камянёў: бацька сямейства з радасцю жыве ў ім, а руіны, выкліканыя падзеламі, не павінны засмучаць яго вачэй.

Пропаведзь 6 ст.