За тысячу гадоў гісторыі хрысціянства ў Беларусі на нашай зямлі ўзрасло шмат вядомых і невядомых пра…

За тысячу гадоў гісторыі хрысціянства ў Беларусі на нашай зямлі ўзрасло шмат вядомых і невядомых праведнікаў, якія сталі дастойнымі ўдзельнікамі Божай нябеснай славы. Для нас, нашчадкаў, святыя пакінулі ў спадчыну свой духоўны досвед, шлях служэння, павучанні, рукапісы, кнігі. Святыя паказваюць нам прыклад служэння, і гэты прыклад блізкі і даступны для нас, бо здзяйснялі служэнне блізкія нам людзі – нашыя святыя продкі. Самымі старажытнымі цэнтрамі хрысціянства ў Беларусі з’яўляюцца Полацк і Тураў, таму і першыя беларускія святыя паходзяць адтуль. І самай вядомай з іх безумоўна з’яўляецца Еўфрасіння Полацкая.

http://cssr.by/tsarkva/svyatyya/231-eufrasinnia-polackaja.html