06.07 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”! Маршрут: Крэва –…

06.07 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”!

Маршрут: Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты (≈370 км)

У КРЭВЕ падзівімся на знакаміты замак XIV ст. і прыдумаем сцэнар для прыгодніцкага серыялу. У БАРУНАХ пабачым адзін з самых прыгожых вуніяцкіх храмаў Беларусі – касьцёл Сьв. Пятра і Паўла ў стылі віленскага барока (1753). У ГАЛЬШАНАХ паловім прывідаў у рэнесансным замку XVI ст. і барочным касьцёле Сьв. Яна Хрысьціцеля (1618). У ГЕРВЯТАХ будзем зьдзіўляцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там нэагатычны Траецкі касьцёл (1903)!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 110 руб. У кошт уваходзіць наведваньне гальшанскага замку з экскурсіяй. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: “Вандроўка 06.07! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя”

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 18.00