Адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж правасла…

Адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж праваслаўнымі і католікамі

З 3 па 7 чэрвеня 2024 г. у Бары (Італія) праходзіла пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рымска-Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі. Дэлегацыю РКЦ узначаліў кардынал Курт Кох, праваслаўную — мітрапаліт Ёў (Геча).

Каардынацыйны камітэт разгледзеў праект тэксту «Да еднасці ў веры: багаслоўскія і кананічныя пытанні», у якім падсумоўваюцца вынікі дыялогу на сённяшні дзень і ўказваюцца на пытанні, якія патрабуюць вырашэння паміж рыма-католікамі і праваслаўнымі. Камісія разгледзела праект дакумента аб ходзе дыялогу і праблемах, якія патрабуюць вырашэння, пачынаючы з абмеркавання Filioque і непамыльнасці Папы Рымскага.

Для падрыхтоўкі тэкстаў па гэтых пытаннях былі створаны падкамітэты. Камісія зноў збярэцца ў 2025 годзе для далейшага абмеркавання. Члены Камісіі спадзяюцца, што 1700-годдзе І Сусветнага сабора натхніць на шлях да поўнага адзінства.