Іван Луцкевіч быў ахрышчаны паводле рыма-каталіцкага абраду пад імем Ян Герман. Дакладна невядома зь…

Іван Луцкевіч быў ахрышчаны паводле рыма-каталіцкага абраду пад імем Ян Герман. Дакладна невядома зь якога часу ён пачаў карыстацца формай імя Іван. Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас) у сваіх перапісках упамінала: «Паміж іншым, не ведаю, хто і калі пачаў старэйшага Луцкевіча называць Іванам, бо ён у лістах падпісываўся Ян, маю пару яго лістоў з такім подпісам». Антон Луцкевіч і іншыя беларускія дзяячы называлі яго Іванам. Пры гэтым выкарыстоўвалася таксама форма з імем па бацьку Іван Іванавіч, што таксама адпавядае праваслаўнай традыцыі, але бацьку звалі Ян Баляслаў.

Паводле дасьледчыка Анатоля Сідарэвіча, форма Іван была больш зручнай у беларускім праваслаўным нацыянальным асяродзьдзі. Таксама існуе думка пра тое, што пераход да формы імя Іван можа быць зьвязаны з прыхільнасьцю Луцкевіча да ўніяцтва.

На здымку — Іван Луцкевіч (сядзіць) з сёстрамі Станіславай (злева), Вікторыяй і Марыяй Алёйзіяй. Шаўлі, 1887 г.