А К А Ф І С Т ДЗЕНЬ І (21.06)Кандак 1 (Пятра)”Я пастыр добры – кажа Госпад Ісус, – душу маю кладу за…

А К А Ф І С Т

ДЗЕНЬ І (21.06)

Кандак 1 (Пятра)
“Я пастыр добры – кажа Госпад Ісус, – душу маю кладу за авечак маіх. Калі любіш мяне, Пятро, больш чым яны, пасі авечак Маіх, пасі ягнятаў Маіх”. Падвойны запавет любові прыняў ты, апостале Пятро, ад Начальніка пастыраў, усьлед за якім ты пайшоў, не збаяўшыся мукаў, якія ты пацярпеў за Яго, клічучы: Алілуя!

Ікас 1
“Шчасьлівы Ты, Сымоне, сыне Ёны” – чулі мы, як Хрыстос сказаў табе, усяслаўны апостале Пятро; мы ж, маючы двух такіх пастыраў, як зможам дастойна ўславіць таго, каго Бог уславіў; тым ня менш, заахвочаныя любоўю і вераю, клічам:

Радуйся, апостале Пятро, вечная аснова Царквы Хрыстовае;
Радуйся, моцны і непахісны стоўп веры Ісусавай;
Радуйся, старшыня збору апостальскага;
Радуйся, ласкавы варатару валадарства нябеснага;

Радуйся ты, што пакінуў марнасьць сьвету і стаўся рупліўцам духоўнага жыцьця;
Радуйся, міласэрны лекару тых, што шчыра каюцца;
Радуйся ты, што, пакінуўшы тленныя сеці, нятленнымі сьвет улавіў;
Радуйся ты, што моліш Бога за нашыя незьлічоныя правіны.

Радуйся, боская пара першапасадных апосталаў, Пятро і Паўле;
Радуйся, духоўная калясьніца, што дбае аб нашым збаўленьні.
Радуйцеся, дванаццаць апосталаў і багавідцаў, пасланыя на сьвет для прасьвятленьня;
Радуйцеся, знамянітыя дванаццаць патрыярхаў, дадзеныя людзям верным на ўмацаваньне;

Радуйцеся, Пятро і Паўле, два вялікія сьветачы, устаноўленыя Хрыстом для ўсяго сьвету.