Божай воляй з’яўляецца тое, што споўніў Хрыстос і чаму Ён навучаў: пакора ў паводзінах, сталасць у веры, стрыманасць у словах, справядлівасць у дзейнасці, міласэрнасць ва ўчынках, лад у звычаях; воля Божая ў тым, каб быць няздольнымі крыўдзіць, але здольнымі прабачаць крыўды, захоўваць мір з братамі, любіць Бога ўсім сэрцам, любіць Яго таму, што Ён Айцец, баяцца Яго, бо Ён Бог, не ставіць нічога вышэй за Хрыста, бо і Ён нічога не ставіў вышэй за нас. Воля Божая ў тым, каб няспынна трываць у Яго любові, з надзеяй і адвагай стаяць пад крыжам; калі прыйдзецца змагацца ў Яго імя і за Яго гонар, быць цвёрдымі ў словах вызнання веры, падчас мучэнняў мець надзею, якая падтрымлівае ў барацьбе, у хвіліну смерці − цярплівасць, за якую атрымліваем узнагароду. Менавіта гэта азначае жаданне быць суспадкаемцам Хрыста, гэта азначае захаванне Божых запаведзяў, гэта азначае выкананне волі Айца.
Св. Кіпрыян Карфагенскі