Госпад Ісус – як ведаеце – перад сваёй мукаю выбраў вучняў і назваў іх Апосталамі. Сярод іх толькі а…

Госпад Ісус – як ведаеце – перад сваёй мукаю выбраў вучняў і назваў іх Апосталамі. Сярод іх толькі аднаму Пятру было дадзена не аднойчы ўвасабляць паўсюдную Царкву, таму і пачуў ён словы: «Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага» (Мц 16, 19). Ключы атрымаў не адзін чалавек, але адзіная і паўсюдная Царква. Веліч Пятра вынікае з таго, што калі яму было сказана: «Я дам табе», – ён выступаў ад імя адной і паўсюднай Царквы. Таму ведайце, што гэта Царква атрымала ключы Валадарства. Паслухайце, што ў іншымі месцы Госпад сказаў усім Апосталам: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 22-23).

Таму справядліва пасля свайго ўваскрасення Госпад наказаў Пятру асабіста клапаціцца пра свае авечкі. Сярод вучняў не толькі ён адзін заслужыў на тое, каб пасвіць авечак Госпада, бо Хрыстос прамаўляе да аднаго, каб падкрэсліць еднасць. Спачатку кажа Пятру, бо Пётр з’яўляецца першым сярод Апосталаў.

Св. Аўгустын