#sacral_data Каляндар кажа, што ў гэты дзень 1652 года мястэчка Жыровіцы атрымала Магдэбургскае прав…

#sacral_data
Каляндар кажа, што ў гэты дзень 1652 года мястэчка Жыровіцы атрымала Магдэбургскае права ад Яна Казіміра Вазы і герб.
Меркавана, на ім намаляваныя Ян Мялешка, дзеяч ВКЛ, што заснаваў у мястэчку ўніяцкі кляштар і біскуп ды святы Язафат Кунцэвіч, які ў тым кляштары быў ігуменам.

Існуе такі помнік старабеларускай мовы XVII, як “Прамова Мялешкі” – прамова, якую нібыта прагучала з вуснаў Яна Мялешкі на варшаўскім сейме і накіраваная да Жыгімонта ІІІ Вазы, дзе аўтар наракае на паланізацыю Літвы-Русі, страту нацыянальных каштоўнасцяў ды агульны заняпад дзяржавы.
Верагодна “прамова” запісаная не самім аўтарам, але магчыма, сведкам той падзеі.