КАШТОЎНЫ ДУХОВА ўдзел грэка-католікаў Беларусі ў БУДСЛАЎСКІМ ФЭСЦЕ: 5-6.07.2024. =Вернікі прыбылі з многіх грэка-каталіцкіх парафій Беларусі – у складзе розных пілігрымак; у Будславе апранулі майкі “Надзея не расчаруе”. =За дынамічны арганізацыйны “подзвіг” у рамках Пілігрымкі Полацк – Будслаў – дзякуем Ціграну. Каштоўны духова быў удзел вернікаў з Берасця, Івацэвічаў, Баранавічаў, Ліды, Віцебска, Магілёва… =Вельмі плённай была дапамога протадыякана Вячаслава (з Івацэвічаў), іпадыякана Валерыя (з Берасця), Арцёма (з Віцебска), Дзяніса з Мінска (парафія МБНД)… – немагчыма ўзгадаць усіх. Важнае святарская служэнне неслі а. Віталь Быстроў і а. Алесь Шыбека. =Асаблівая падзяка ХОРУ – ахвярным, верным спявакам, якімі кіраваў Зміцер. (Гэтае служэнне заслугоўвае на асобныю інфармацыю). =Значная частка удзельнікаў (і іх дапамога) – застаюцца ананімнымі . СЛАВА БОГУ!
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ