Не будзем думаць, што мы дасканалыя і не маем граху. Каб жыццё заслужвала пахвалы, будзем прасіць аб…

Не будзем думаць, што мы дасканалыя і не маем граху. Каб жыццё заслужвала пахвалы, будзем прасіць аб прабачэнні правінаў. Людзі ж, якім не хапае надзеі, тым менш звяртаюць увагу на свае грахі, чым больш старанна вышукваюць іх у іншых. A шукаюць не для таго, каб выправіць зло, але каб яго асудзіць. Паколькі для сябе не знаходзяць апраўдання, гатовыя абвінавачваць іншых. Але не такі прыклад малітвы і пакуты раіць нам псальміст у словах: «Я ведаю беззаконні мае, і грэх мой заўжды перада мною» (Пс 51, 5). Не шукаў чужых грахоў. Даследаваў сваё сумленне, не ашукваў сябе, але глыбока задумваўся над сабою. Не дагаджаў сабе, таму меў падставу прасіць аб прабачэнні.

Св. Аўгустын