11 ліпеня – успамін мучаніцтва Полацкіх манахаў-базыльянаў. У гэты дзень у 1705 годзе ў катэдры сьв. Сафіі ў Полацку расейскі цар Пётар, які імкнуўся зьнішчыць Унію, разам з сьвітай учыніў жорсткае забойства 5 манахаў-базыльянаў.
МАЛІТВА ЗА ПРАСЛАЎЛЕНЬНЕ ПОЛАЦКІХ МУЧАНІКАЎ
Хрысьце Божа наш, ушаноўваем Тваю бясконцую веліч, славім Тваю нязьменную міласэрнасьць. Складаем падзяку Табе, што Ты даў нам мужных вызнаўцаў веры – Полацкіх мучанікаў. Яны ахвяравалі жыцьцё для сваёй Царквы і сваіх вернікаў. Просім Цябе праславіць іх той жа славаю, у якой яны жылі і працавалі ў сваім жыцьці і аддалі яго за Цябе. Праз іх заступніцтва пакорліва Цябе просім аб ласцы … – у надзеі на Тваю міласэрнасьць, што Ты прымеш нашу малітву. Бо Ты міласэрны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.