У валадарстве Тваім успомні нас, Госпадзе.
Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць валадарства нябеснае.
Шчасьлівыя тыя, што тужаць, бо яны суцешацца.
Шчасьлівыя ціхія, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.
Шчасьлівыя тыя, што маюць голад і смагу справядлівасьці, бо яны насыцяцца.
Шчасьлівыя міласэрныя, бо яны зьведаюць міласьць.
Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны ўбачаць Бога.
Шчасьлівыя міратворцы, бо яны будуць звацца сынамі Божымі.
Шчасьлівыя тыя, каго прасьледуюць за праўду, бо іх ёсьць валадарства нябеснае.
Шчасьлівыя вы, калі вас крыўдзяць і прасьледуюць, і кажуць усякую няпраўду на вас дзеля мяне:
Радуйцеся і цешцеся, бо ўзнагарода ваша ў небе вялікая.