Магчыма, нехта з грэка-католікаў пажадае разам з сябрамі зьезьдзіць на гэты фэст у Ружанах і асьвячэньне капліцы сьв. Казімера з нагоды 100-годдзя Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.
Варта адзначыць, што, як высьвятлілі нядаўна беларускія навукоўцы, гэтая адноўленая капліца сьв. Казімера (1790 г.) на могілках у Ружанах, фундаваная ў свой час канцлерам ВКЛ Аляксандрам Сапегам, была ад пачатку грэка-каталіцкай, а не рыма-каталіцкай, і апекаваліся ёй да скасаваньня Уніі манахі-базыльяне.