На пачатку пасланьня Рымскі Архірэй выказаў блізкасьць моладзі, якая плаціць самы высокі кошт жыцьця ў часы, «пазначаныя драматычнымі сітуацыямі, што спараджаюць роспач і не дазваляюць нам глядзець у будучыню з спакойнай душой: трагедыяй вайны, сацыяльнай несправядлівасьцю, няроўнасьцю, голадам, эксплуатацыяй чалавека і стварэньня».
Папа заклікаў не апускаць рукі і памятаць, што нашае жыцьцё – гэта пілігрымка ў пошуку шчасьця, «пілігрымка да Бога, нашага збаўленьня і паўнаты ўсякага дабра». Варта вырушыць у яе, а ня проста «глядзець на жыцьцё з балкону», – нагадаў Францішак.
Сьвяты Айцец заўважыў, што, пазьбягаючы сур’ёзных выклікаў і запаўняючы жыцьцё мноствам пустых справаў, чалавек уваходзіць у нуду, якая ператвараецца ў «стан апатыі і незадаволенасьці, уласьцівы тым, хто ніколі не выходзіць у шлях, не вырашае, не выбірае, не рызыкуе, а аддае перавагу прабываньню ў сваёй зоне камфорту, закрытасьці ў сабе, бачачы і ацэньваючы сьвет з-за экрану, ніколі не “пэцкаючы рукі” праблемамі, іншымі людзьмі, жыцьцём».
Папа адзначыў, што сродкам ад стомленасьці ў жыцьці зьяўляецца надзея. «Надзея перамагае ўсякую стому, усякі крызіс і ўсякую трывогу, даючы моцную матывацыю, каб ісьці наперад», – сказаў ён, нагадваючы, што надзея зьяўляецца дарам, які Бог нам дае, каб мелі сілы працягваць шлях да мэты, нягледзячы на цяжкасьці.
Больш гл. тут:
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2024-09/papa-na-sdm-2024-idzice-pa-zhycci-yak-piligrymy-ne-yak-turysty.html
Папа на СДМ-2024: ідзіце па жыцці як пілігрымы, а не як турысты – Vatican News
Хрысціянскае жыццё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланні на 39-ы Сусветны дзень моладзі, які будзе адзначацца на дыяцэзіяльным узроўні …