Прыходзіць сёньня Збавіцель у Ерусалім, каб споўніць напісанае пра Яго, і ўсе, узяўшы ў рукі вербныя…

Прыходзіць сёньня Збавіцель у Ерусалім, каб споўніць напісанае пра Яго, і ўсе, узяўшы ў рукі вербныя галінкі, вопраткі свае падсьцілаюць Яму, ведаючы, што Ён Бог наш, якога няспынна славяць хэрувімы, усклікаючы: “Гасанна на вышынях, блаславёны Ты, крыніца вялікай міласэрнасьці. Зьмілуйся над намі!”

Усе людзі і народы, аддайце дружна хвалу, бо вось Уладар, як усемагутны, прыходзіць, седзячы на асьляці, каб перамагчы ворагаў. Дзеля гэтага дзеткі з пальмавымі галінкамі пяюць голасна: “Слава Табе, Пераможца, які прыходзіш; слава Табе, Збавіцелю Хрысьце; слава Табе, блаславёнаму, адзінаму Богу нашаму!”