МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА IIО Найсьвяцейшы Трыадз…

МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ
ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II

О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа,
дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ,
у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня,
слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.

Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці
і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі,
даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця,
як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.

Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва,
згодна з Тваёю воляю, тую ласку […],
аб якой просім з вераю ды надзеяй.
Амін.