ВЯЛІКАЯ СЕРАДА“Госпадзе, зрабі нас годнымі любіць Цябе…”У Вялікую Сераду глядзім на Ісуса Хрыста “Як…

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА
“Госпадзе, зрабі нас годнымі любіць Цябе…”

У Вялікую Сераду глядзім на Ісуса Хрыста
“Які дзеля нашага збаўлення ідзе на дабравольныя мукі”

Для асабістай (сямейнай) малітвы, якой хочам суправаджаць Хрыста,
прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.

Вялікая Серада – Ев. Марка 14:43-72

Госпадзе, Божа міласэрны,
нас, што клічуць Імя сьвятое Тваё,
не пасаром у спадзяваньні Тваёй міласэрнасьці,
але дай нам усё, што просім для нашага збаўленьня.

І зрабі нас годнымі любіць Цябе
і баяцца Цябе ад усяго сэрца нашаго,
і чыніць ва ўсім волю Тваю.

Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог,
і Табе славу аддаем,
Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу,
цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

(З Літургіі раней асвячаных Дароў)