Ніхто хай не баіцца сьмерці, бо сьмерць Збавіцеля вызваліла нас. Пакаштаваўшы сьмерці, Ён зьнішчыў с…

Ніхто хай не баіцца сьмерці, бо сьмерць Збавіцеля вызваліла нас. Пакаштаваўшы сьмерці, Ён зьнішчыў сьмерць. Зышоўшы ў пекла, Ён паланіў яго. Ісая, што прадбачыў гэта, усклікае: Пекла сумелася, сустрэўшы Цябе ўнізе. Сумелася, бо было адмененае; сумелася, бо было абсьмяянае; сумелася, бо было зьнішчанае; сумелася, бо было зьвержанае; сумелася, бо было зьвязанае. Схапіла мёртвае цела і сутыкнулася з Богам. Прыняло зямлю і сустрэлася з небам; прыняло бачнае, і ўпала ў тое, чаго ня бачыла. Сьмерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога? Уваскрос Хрыстос, – і ты было спустошанае; Уваскрос Хрыстос, – і дэманы ўпалі; Уваскрос Хрыстос, – і анёлы радуюцца; Уваскрос Хрыстос, – і жыцьцё запанавала. Уваскрос Хрыстос, – і ніводнага мёртвага не засталося ў магіле. Хрыстос уваскрос з мёртвых, пачатак тых, што заснулі. Яму слава і ўлада на вякі вякоў.