ВЯЛІКІ АЎТОРАК“Будзем пільна служыць Уладару”Тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча суправаджа…

ВЯЛІКІ АЎТОРАК
“Будзем пільна служыць Уладару”

Тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча суправаджаць Хрыста – прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.

Вялікі Аўторак – Ев. Марка 14:10-42

Прыйдзіце, верныя, будзем пільна служыць Уладару,
які раздае багацьці слугам сваім.
Хай кожны з нас, паводле меры атрыманага дару,
памножыць талент ласкі.

Хай адзін знойдзе мудрасьць, робячы добрыя ўчынкі;
другі хай служыць навукаю;
іншы зноў хай дзеліцца вераю сваёй з тымі, хто яе ня мае,
а іншы хай раздае багацьці ўбогім.

Так мы памножым дадзеныя нам скарбы,
і як верныя распарадчыкі ласкі, удастоімся вечнай радасьці,
удзельнікамі якой зрабі нас, Хрысьце Божа,
у чалавекалюбстве Тваім.

(Ютрань Вялікага Аўторка)