30 красавіка святкуем дзень святога апостала Якуба, сына Зэбэдэя і Саламеі. Яго называюць Якубам Ста…

30 красавіка святкуем дзень святога апостала Якуба, сына Зэбэдэя і Саламеі. Яго называюць Якубам Старэйшым. Гэта брат апостала і евангеліста Яна, разам з якім ён быў пакліканы да супольнасьці 12 апосталаў.
Абодва яны атрымалі ад Хрыста імя Ваанэргес, што значыць “сыны грому”; разам з апосталам Пятром належалі да найбольш давераных вучняў Ісуса і былі сьведкамі ўваскрасеньня дачкі Яіра, перамяненьня Ісуса і Яго пакутаў.
У 42 годзе ён быў замучаны на загад цар Ірада Агрыпы І (Дз. 12, 2). Гэта другі мучанік пасьля сьв. дыякана Сьцяпана. У Еўропе шануецца як апякун падарожных.

Блаславёны сьведка Божы Якубе, ты, успрыняўшы голас Слова, пакінуў бацькоўскі дом і закалоты жыцьцёвыя, і перайшоў духоўнае мора, ўскалыхнуўшы яго навукаю дабрадзейнасьцяў і мірным прасьвятленьнем, богаблаславёны.
Выбраны апостале Хрыстовы і ўлюбёнага Багаслова родны браце, Якубе ўсяхвальны, усім нам, што сьвяткуем памяць тваю, выпрасі адпушчэньне грахоў і душам нашым багацьце зьмілаваньня.