Божа, прыгадай даброты Твае, і ня гневайся на нас, бо мы пыл і попел, сёньня жывем, а заўтра нас ням…

Божа, прыгадай даброты Твае, і ня гневайся на нас, бо мы пыл і попел, сёньня жывем, а заўтра нас няма. Не асудзі нас у справядлівым абурэньні Тваім, каб нам ня згінуць зусім, але пашкадуй душы нашыя, бо Ты адзіны міласэрны.

Заступніца шчырая, Маці Госпада найвышэйшага, малі за ўсіх нас Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, каб усе мы, якія прыбягаем пад Тваё магутнае покрыва, атрымалі збаўленьне. Заступіся, Уладарка, за нас, якія, згінаючыся пад напасьцямі, бедамі, і хваробамі, і многімі цяжкімі грахамі, стаім перад Табою і молімся з пакорнаю душою, скрухаю сардэчнаю і сьлязьмі перад чыстым Тваім вобразам, бо мы ўсклалі ўсю надзею на Цябе. Выбаў нас ад усіх няшчасьцяў, дай нам усё, што карыснае для нас, і збаў нас усіх, Багародзіца, бо Ты – Боскае покрыва для слугаў Тваіх.