Сказаў ім Ісус: “Загадайце людзям сесці”. А было на тым месцы многа травы. І так села мужчын каля пя…

Сказаў ім Ісус: “Загадайце людзям сесці”. А было на тым месцы многа травы. І так села мужчын каля пяці тысяч. Тады Ісус узяў хлябы, склаў падзяку і раздаў тым, што сядзелі; падобна і рыбы, колькі хто хацеў. А калі наеліся, загадаў вучням сваім: “Збярыце кавалкі, каб не змарнаваліся”. Дык сабралі кускі з пяці хлябоў ячменных і напоўнілі дванаццаць кашоў таго, што засталося па тых, што елі. Людзі ж тыя, бачачы знак, учынены Ісусам, казалі: “Сапраўды гэта прарок, які ідзе ў свет”.
(Евангелле паводле Яна, 6:10-14)