Адна з устаноў каталіцкай адукацыі ў нашай краіне, Гродзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра…

Адна з устаноў каталіцкай адукацыі ў нашай краіне, Гродзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра, абвяшчае набор навучэнцаў на 2020–2021 навучальны год.

Навучанне ў каледжы працягваецца 3 гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу і нядзелю месяца.

Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара.

Перад падачай дакументаў абавязковы папярэдні запіс, які адбываецца па тэлефонах:

+375 (29) 887 71 05,
+375 (15) 275 33 08

або праз e-mail: [email protected]