Чытаньне з Вячэрні сьвята Зыходу Сьвятога ДухаТак кажа Госпад: “Забяру вас спасярод народаў, зьбяру …

Чытаньне з Вячэрні сьвята Зыходу Сьвятога Духа

Так кажа Госпад: “Забяру вас спасярод народаў, зьбяру з усіх краінаў і прывяду зноў у вашу краіну. Акраплю вас чыстай вадою, каб вы ачысьціліся ад усякай нячыстасьці, і ад усіх ідалаў вашых ачышчу вас. I дам вам новае сэрца і новага духа ўдыхну ў нутры вашыя, каменныя сэрцы забяру з целаў вашых, а дам вам сэрцы цялесныя. Духа Майго хачу ўдыхнуць у вас і зрабіць, каб вы жылі паводле Маіх запаветаў, захоўвалі мае прыказаньні і чынілі згодна з імі. Тады будзеце жыць у краіне, якую Я даў айцом вашым, і будзеце маім народам, а Я буду вашым Богам”.

(Кніга прарока Езакіеля 36:24-28)