«Сьвятло Ўсходу» — такі дэвіз сёлетняй грэка-каталіцкай пілігрымкі. Гэта назва Апостальскага паслань…

«Сьвятло Ўсходу» — такі дэвіз сёлетняй грэка-каталіцкай пілігрымкі. Гэта назва Апостальскага пасланьня сьв. Яна Паўла ІІ «Orientale Lumen — Сьвятло Ўсходу» (ад 2 траўня 1995 г.). Было апублікавана з нагоды 100-годдзя Апостальскага паслання “Orientalium Dignitas” Папы Льва XIII “Аб усходнім хрысціянстве”

Апостальскае настаўленьне “Orientale lumen” вельмі канкрэтна гаворыць пра ўсходнія цэрквы, у тым ліку і пра Грэка-Каталіцкую царкву, гэта значыць таксама і пра Беларускую Грэка-Каталіцкую царкву. У пасланьні святы Ян Павел ІІ стараецца наблізіць заходнім хрысціянам багацце ўсходняй традыцыі.