Дачка Магдаліі, шчаслівая жанчына, Мы ўзвялічваем цябе ўзнёслым гімнам. Ты першая ўваскрослага сустр…

Дачка Магдаліі, шчаслівая жанчына,
Мы ўзвялічваем цябе ўзнёслым гімнам.
Ты першая ўваскрослага сустрэла,
О верная ў любові.

Калісьці вызваліў цябе Ён з путаў злога,
Усю сілу дэманаў Ён перамог сваёю моцай,
І поўная ўдзячнасці за гэта
Ты з радасцю за Ім хадзіла.

Так заквітнеў прыгожы плён любові:
Слязьмі ты Яго ногі абмывала
І, атрымаўшы ласку прабачэння,
За міласэрнасць Бога праслаўляла.

Пад крыжам у вялікім смутку ты стаяла,
Да смерці верная Настаўніку святому.
А, зняўшы цела, раны абмывала
Слязьмі сваімі з болем і ў любові.

Няхай бязмежная любоў Хрыста і Збаўцы
Учыніць нас удзельнікамі неба,
Каб разам праслаўлялі мы з Марыяй
Уваскрослага навекі ў небе.