1 верасня — пачатак царкоўнага года, які паводле старазапаветнай традыцыі пачынаўся восенню. Гэтая …

1 верасня — пачатак царкоўнага года, які паводле старазапаветнай традыцыі пачынаўся восенню. Гэтая практыка прынялася таксама ў Візантыі.

У гэты дзень у цэрквах чытаецца з Евангелля ўрывак пра Ісуса, Які прыйшоў у назарэцкую сінагогу і навучаў там сабраных. Разгарнуўшы кнігу Ісаі, Ён прачытаў сабраным словы пра Месію, Які прыйшоў абвяшчаць спакой, збаўленьне, свабоду і “год ласкі Госпада”. І менавіта пад знакам гэтага прароцтва распачынаецца новы царкоўны год у Царкве візантыйскага абраду.

І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў, па звычаі Сваім, у дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана: “Дух Гасподні на Мне; бо Ён памазаў Мяне звеставаць убогім і паслаў Мяне ацаляць зламаных сэрцам, прапаведаваць палонным вызваленне, сляпым празарэнне, адпусціць спакутаваных на свабоду, абвяшчаць год Гасподняга спрыяння”. І загарнуўшы кнігу і аддаўшы слузе, сеў; і вочы ўсіх у сынагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць да іх: сёння спраўдзілася пісанне гэтае, чутае вамі. І ўсе засведчылі Яму гэта, і дзівавалі са словаў ласкі, якія зыходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: ці не Язэпаў гэта сын? (Лк. 4:16-22)