Часта, на жаль, многія не могуць удзельнічаць у адбудове агульнага дабра, бо іх адхіляюць, выключаюц…

Часта, на жаль, многія не могуць удзельнічаць у адбудове агульнага дабра, бо іх адхіляюць, выключаюць ці ігнаруюць. Некаторыя сацыяльныя групы не маюць магчымасці зрабіць свой унёсак, бо іх душаць эканамічна і палітычна. У грамадстве асобных краін у многіх няма свабоды выражаць сваю веру, свае каштоўнасці, свае ідэі. Калі яны робяць гэта — іх знявольваюць.

Кожны павінен атрымаць магчымасць браць на сябе адказнасць у працэсах аздараўлення грамадства, часткай якога з’яўляецца. Нярэдка палітыкі ігнаруюць голас і мудрасць народа: хочуць працаваць для народа, але не з народам.

Каб выйсці з крызісу лепшымі, трэба ажыццяўляць прынцып субсідыярнасці, ставячыся з павагай да аўтаноміі і ініцыятыўных здольнасцяў кожнага, асабліва самага апошняга. Усе часткі грамадства неабходныя, і, як кажа св. Павел, тыя з іх, якія могуць здавацца слабымі і менш важнымі, на самой справе больш патрэбныя.

Сапраўды, няма сапраўднай салідарнасці без удзелу ў жыцці грамадства, без укладу прамежкавых груп: сем’яў, асацыяцый, кааператываў, малых прадпрыемстваў, грамадзянскай супольнасці. Усе павінны рабіць свой унёсак.

Папа Францішак