16 верасня Антэ Ёзіч, тытулярны архібіскуп Цысы, прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусь, прыме б…

16 верасня Антэ Ёзіч, тытулярны архібіскуп Цысы, прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусь, прыме біскупскае пасвячэнне ў нядаўна пабудаванай царкве Святой Сям’і санктуарыя Маці Божай Астраўной у Соліне (Харватыя).

Як паведаміла харвацкая рэдакцыя парталу Vatican News, біскупскую хіратонію Антэ Ёзічу ўдзеліць дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін падчас урачыстай святой Імшы, якая распачнецца ў 10.00.